Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-туман

Уладзімір Жылка — Туман

Навіс пасцілкаю туман,
З імглы сатканы часта-густа,
Заслаў лес, поле і курган,
Паўзе да хат, як смоўж той тлусты.
I быццам цяжкі грэх жыцця,
На сэрца шэрай лёг жудою,
I яснасць дум і пачуцця
Прыкрыў, халодны ён, сабою.

1923

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-туман.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki