Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-сёмуха

Уладзімір Жылка — Сёмуха

Начыста змецены і вуліца й двары,
Ля ганка і варот паўбітыя бярозкі –
Сягоння Сёмуха, сягоння свята вёскі.
I весялейшае не знойдзецца пары.

Пагодны, ясны дзень. У полі і ў бары
Паветра хмельны пах, смяюцца сонца коскі,
А ў хаце бел абрус, падходны блін дар Боскі
I шчасцем свецяцца мужычыя твары.

І веру радасна я болей, чым калі,
Ў вялікі лёс і шлях Радзімае зямлі:
Абуджаны народ быліц дазнае сказ –

Узрушыць як адзін пры свеце бліскавіцы.
Прыйдзі хутчэй! Я жду цябе, жаданы час.
Дай думам сёмушным і казкам дай здзяйсніцца.

1921

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-сёмуха.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki