Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-раніцою

Уладзімір Жылка — Раніцою

Бывайце! Ізноў мне ўсміхаюцца далі,
I сонца ў крыві і пястуе валоссе.
Забыўся я дома нудоту і жалі,
I ў свеце мне сніцца ліхое звялося.
Чароўнасцю веюць хмурынак румянцы,
I з цішаю звонкасць цалуюцца ў губы.
О ветрыку свежы, скажы там каханцы,
Які гэты свет – і салодкі і любы!
Іду я па росным зялёным каберцы,
І песня ад шчасця ў знямозе нямее,
I сэрца, як сонца, і сонца, як сэрца,
Сусветнае сэрца гарыць, палымнее!

1929



Крыніца: Анталогія беларускай паэзіі. У 3 т. Т. 2 / Рэдкал.: Р. Барадулін і інш.; Уклад. Л. Лойка. Мн.: Маст. літ., 1993. – 623 с.

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-раніцою.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki