Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-праметэй

Уладзімір Жылка — Праметэй

О няволя… нясіла… Ды не!
З гордых вуснаў не вылеціць стогн!
Пакарацца, хіліцца не мне!
Гнеў, як полымя, мора імкне,
І ў вякі, і ў вякі мой праклён!
Мой праклён, мой пратэст — нібы гром,
Хай пачуюць, хто думаў, хто смеў,
Хто маім прасвятляўся агнём:
Ганьба! Вечная ганьба багом,
Чый магутны, няправедны гнеў!

1924

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-праметэй.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki