Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-палімпсест

Уладзімір Жылка — Палімпсест

Ёсць рукапісы, змест якіх сцярты, ледзь знаць
Ці нат другі напісан сэнс бязбожна.
Іх палімпсестамі прынята здаўна зваць,
I першы іхні змысл пайме не кожны.

Краіна родная! Так сталася й з табой.
Багацце й хараство твае прыроды
I прошласць слаўную змяшаў чужак з гразёй
I словы вывеў гідкія для зводу.

Але працоўны дух, разбіўшы мур турмы,
Здалеў вяковы бруд паганы змесці.
I з дзіўнай любасцю чытаем тое мы,
Што захавалася на палімпсесце.

1921

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-палімпсест.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki