творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-меч
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Жылка — Меч
Яго ў зямлі знайшоў маёй разлогай,
Аручы прадзедаў вузкі загон.
Вясёлым звонам аказаўся ён,
Калі чапіў канцом майго нарога.
Абцёр набожна йржу часу благога,
І заблішчаў старых стагоддзяў сон,
І надпіс на клінку, нібы закон, -
«Дарэшты бой!» - зірнуў загадам строга.
І вось няма нясмеласці, разваг.
Для сэрца вернага - чужынцам страх:
Радзімы схоў вартуйце, маткі, сёстры!
Я з грамадой іду па шчасце нам.
Мой меч зіхціць, непераможны, востры.
Змагуся сам - дык сотням перадам!
1924
Падобныя старонкі
творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч.1755963873.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin