Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-матылі

Уладзімір Жылка — Матылі

Помню — хлопчыкам маленькім
Падабаў я зелень ніў
І на пожні, каля рэчкі,
Матылёў лавіць любіў.

Так у гульнях і забавах
Дзень за дзень міналі ўслед,
А у ночку на Купалле
Ў лес шукаць бег агняквет.

А цяпер, калі шукаю
Праўды, шчасця для людцоў,
Ці не тое ж дзіцяня я,
Што лавіла матылёў?

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-матылі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki