Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-максім-багдановіч

Уладзімір Жылка — Максім Багдановіч

Санет


Так зайздрасна: насіць вянок паэта
І мець імя задумнае Максім,
Кахаць зямлю з яе жыццём глухім
І песняй перавіць юнацтва леты;

Ад хараства не ведаць іншай мэты
І адшукаць, што горда поўны ім
І родны люд у руху маладым,
І зачарованых палеткаў кветы.

Ды тым цяжэй ў краі чужым заўжды
Счыняць павекі й ведаць, што сюды
Не даляціць зязюлі голас летам

І песня беларуская ў жніво,
І прыгадаць няраз, што мо і ў гэтым
Трагічнае схавана хараство.

1927

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-максім-багдановіч.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki