Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-душа-мая-тужлівая

Уладзімір Жылка — Душа мая тужлівая...

Душа мая тужлівая –
Лілея між балот.
Яна ўзрасла, маўклівая,
Між багны сонных вод.

Ёй сніцца неба сіняе,
Дзе сонечна вясна,
І песняй салаўінаю
Атручана яна.

І нешта патаёмнае
Шапоча родна ціш,
І ў ночы цёмна-цёмныя
Чаруе зорна выш.

Наўкол жа ціна брудная,
І плесня, й гідкі пах,
Чыесь уздыхі трудныя,
Нуда і нейкі жах.

І штось незразумелае
Шуміць-пяе чарот,
Чаго не пойме белая
Лілея між балот.

1921

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-душа-мая-тужлівая.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki