творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-восень
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Жылка — Восень
О хараство асенніх дзён празрыстых,
Бязгугарнасць прыроды і спакой.
Урачыста полем з пушчаў залацістых
Прыйшла туга і пала над вадой.
А там застыла яснасць даляў чыстых
Над цёмнай рунню й чорнай цаліной,
I холад лёгкі ў косах прамяністых
Разліла сонца хваляй нежывой.
Наўкол сляды павольнага канання
I веліч нетутэйшага маўчання.
Прымаю корна сон зямлі азурны.
I летуціцца сцішанай душы
Такі ж спакой, халодны і бязбурны,
I адцвітанне яснае ў цішы.
1925
Падобныя старонкі
творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-восень.1755963872.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin