Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-восень

Уладзімір Жылка — Восень

О хараство асенніх дзён празрыстых,
Бязгугарнасць прыроды і спакой.
Урачыста полем з пушчаў залацістых
Прыйшла туга і пала над вадой.

А там застыла яснасць даляў чыстых
Над цёмнай рунню й чорнай цаліной,
I холад лёгкі ў косах прамяністых
Разліла сонца хваляй нежывой.

Наўкол сляды павольнага канання
I веліч нетутэйшага маўчання.
Прымаю корна сон зямлі азурны.

I летуціцца сцішанай душы
Такі ж спакой, халодны і бязбурны,
I адцвітанне яснае ў цішы.

1925

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-восень.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki