творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-імжа-і-склізота-і-прык
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Дубоўка — Імжа, і склізота, і прыкрая золь
Імжа, і склізота, і прыкрая золь
за скрогатам ветру – навалай.
У чмарнасць убралася светава столь,
блакіт ад зямлі адарвала.
Журба расплялася кудлатай лазой,
у сэрца цярушыцца шэрань.
А вецер шпурляе, як морскі прыбой,
пясок і журбу аб каменне.
І скогат, і скарга – спакою нідзе,
пад засцілай ночы – варожасць.
А ўпартасць да мэты вяла і вядзе,
пра шчасце і радасць варожыць…
1922
Падобныя старонкі
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-імжа-і-склізота-і-прык.1755963871.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin