Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-імжа-і-склізота-і-прык

Уладзімір Дубоўка — Імжа, і склізота, і прыкрая золь

Імжа, і склізота, і прыкрая золь
за скрогатам ветру – навалай.
У чмарнасць убралася светава столь,
блакіт ад зямлі адарвала.

Журба расплялася кудлатай лазой,
у сэрца цярушыцца шэрань.
А вецер шпурляе, як морскі прыбой,
пясок і журбу аб каменне.

І скогат, і скарга – спакою нідзе,
пад засцілай ночы – варожасць.
А ўпартасць да мэты вяла і вядзе,
пра шчасце і радасць варожыць…

1922

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-імжа-і-склізота-і-прык.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki