Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Дубоўка — Часіна ды з сокам рабіны...

Часіна ды з сокам рабіны,
качаеш мяне ў чарнобыллі.
На дзіды, на востры шыпшыннік
ці сэрца, ці дух мой узбілі.

Калышуцца скаргі і моўкнуць,
разносяцца разам пялёсткі.
Не хоча Ўладзімір Дубоўка
спяваць пад зазубраны лёскат.

Пачаў — хай канчаюць другія,
шляхі — адшукаю сабе я.
Загіну — няхай і загіну,
мне гімнамі будуць завеі.

1925

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі.1755963872.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki