Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-прамерыць-гоні-шмат-ра

Уладзімір Дубоўка — Прамерыць гоні шмат разоў араты

Прамерыць гоні шмат разоў араты,
пакуль даручыць зерне пухкай глебе;
не раз вачыма павартуе ў небе
збытэчнай хмары для засмаглай шаты.

Загоны ў часе пільна будуць зжаты:
ў тарпу не трапіць зелле-непатрэб'е.
Спажытак, схованы жыццём у хлебе,
для клёку атрымаем незакляты.

Кіруючыся вечнаю умовай,
і ты, паэта, уладар над мовай,
рыхтуй уважна грунт і працавіта.

Ў люд паспаліты перлам неўмірушчым
яна зайльсніцца, змірсцямі спавіта,
калі ад слова шумавінне злушчым.

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-прамерыць-гоні-шмат-ра.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki