Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-паставы

Уладзімір Дубоўка — Паставы

Маёнткі меў тут царскі дзядзя,
палац тут паляўнічы ладзіў.
Запалявалі і самога,
бо ён адзін, а нас жа многа.

Цяпер прыдбалі лепшай славы
жыццём адноўленым Паставы:
народ сваёй паставіў працай
патомкам і сабе палацы!

1958


Крыніца: Дубоўка У. Выбраныя творы: у 2 т. Т. 1. Вершы. – Мінск: Беларусь, 1965. – 540 с.

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паставы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki