Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-навала-мінула-навала-д

Уладзімір Дубоўка — Навала мінула, навала далёка...

Навала мінула, навала далёка,
у сонца праменні ўвесь грукат загінуў.
Вяршаліна дуба схілілася толькі,
са жвірам цалуецца, то – успаміны…

Як белыя косці, наўсцяж астрыжонкі
ў карунках зялёных – туга ў футарале.
I страціцца ўся зеляніна, пажоўкне,
галосяць бязгучныя соку крышталі.

А ліпы красуюць і з верасу водар,
расою крышталіць кілім аксамітны.
Дубы маладыя з бярозамі воддаль
вясноваю смагай суздром апавіты…

1925


Крыніца: Душа мая тужлівая… : вершы і паэмы / уклад. В. А. Шніп. – Мінск: Маст. літ., 2005. – 303 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-навала-мінула-навала-д.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki