Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-ля-мядзеля-ёсць-возера

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Дубоўка — Ля Мядзеля ёсць возера адно

Паэту-земляку

Ля Мядзела ёсць возера адно.
Над ім дубы шумяць, гамоняць сосны.
У ім, як у празрыстай кроплі роснай,
для воч ніколі не закрыта дно:

заўсёды светлае і чыстае яно.
Каля яго спыняюцца і вёсны
здзіўлёныя, у захапленні млосным,
а кветы – завіваюцца ў вянок.

Пра возера я ўспамінаю гэта,
чытаючы любімага паэта:
ад сэрца шчырага глыбокі твор.

Я думаю, ты не аднойчы бачыў
лясное гэна возера, зямляча:
ты ж пахадзіў нямала ля вазёр!

1958

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-ля-мядзеля-ёсць-возера.1755963871.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki