творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-восень
Уладзімір Дубоўка — Восень
Набліжалася восень да нас
ціхутка.
Уцякала лета ад восені
хутка.
Пагубляла, ўцякаючы, лета
уборы.
А яны – у амшарах, у пушчы, –
як зоры.
Як чырвоныя зоры, каліна,
брусніцы.
Ў іх пра новае лета надзея
ільсніцца.
1958.
Крыніца: Дубоўка У. Выбраныя творы: у 2 т. Т. 1. Вершы. – Мінск: Беларусь, 1965. – 540 с.
Падобныя старонкі
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-восень.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin