Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-балаты-разлягліся-абап

Уладзімір Дубоўка — Балаты разлягліся абапал ракі

Балаты разлягліся абапал ракі,
і туман і дрыгва з прадвякоў у вякі.
Ні жыцця, ні шляхоў, ні людзям пекнаты.
Разлягліся абапал ракі балаты.

I адчайны, надрывісты цягнецца плач:
гэта кнігаўка жаліцца богу, няйнач.
Багна стогне надрыўна, а слёзы цякуць
і адна па адной – у ручай, у раку.

А над гэтым усім непрыгляддзем балот
з похваў выкінуў шаблі напорны чарот.
Як на варту усталі кіёўкі наўкол,
але сонцаў прамень
і ля варты прайшоў.

1922


Крыніца: Душа мая тужлівая… : вершы і паэмы / уклад. В. А. Шніп. – Мінск: Маст. літ., 2005. – 303 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-балаты-разлягліся-абап.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki