творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-у-метро
Гэта старая версія дакумента!
Сяргей Грахоўскі — У метро
Ездзіць у метро аматар
Маша з самых першых дзён:
Узбяжыць на эскалатар
І спяшаецца ў вагон.
Ёй даюць адразу месца,
Бо такія ёсць правы.
Маша весела смяецца
І гаворыць: «Сядзьце вы.
Насяджуся я ў жыцці,
Пастаю, каб падрасці.»
«Дзякуй, дзеткі», – бабка кажа
І частуе ледзянцом,
І усе ў вагоне Машу
Называюць ма-лай-цом.
Падобныя старонкі
- мінскі-метрапалітэн
- падземны-горад
- сяргей-грахоўскі
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-у-метро.1755963870.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin