творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-сонечная-сцежка
Гэта старая версія дакумента!
Сяргей Грахоўскі — Сонечная сцежка
Жоўты лісцік тапаліны
Ціха падае з галіны;
I лісты, лісты наўкол
Апускаюцца на дол.
Высцілае лістапад
Сцежку ў наш дзіцячы сад.
Спрытна ходзяць ножкі
Сонечнай дарожкай.
Кожнай раніцай з ахвотай
Мы прыходзім на работу.
Ляльку трэба расчасаць
I кружочкі напісаць,
Збудаваць пясчаны дом,
З’есці кашу з малаком
I кату пачысціць боты.
Ой, як шмат у нас работы!
Падобныя старонкі
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-сонечная-сцежка.1755963870.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin