Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-дзеці

Артур Вольскі — Дзеці

Розныя дзеці
Жывуць на планеце –
Белыя, жоўтыя,
Чорныя дзеці.
Розныя дзеці –
Аднолькавы смех.
Смех у хвіліны
Забаў і пацех.
Розныя дзеці –
I розныя вочы.
Вочы – як неба.
Вочы – як ночы.
Вочы, што мора
Ўвабралі глыбіні,
Вочы – пад колер
Бязводнай пустыні.
Розныя вочы –
Адзіныя слёзы.
Слёзы – ў хвіліны
Бяды ці пагрозы.
Вось бы зрабіць,
Каб у розных дзяцей
Радасць гасціла
Даўжэй ды часцей!
Вось бы зрабіць,
Каб на нашай планеце
Гора не ведалі
Розныя дзеці!

Падобныя старонкі

творы/артур-вольскі/артур-вольскі-дзеці.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki