Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-сонечная-сцежка

Сяргей Грахоўскі — Сонечная сцежка

Жоўты лісцік тапаліны
Ціха падае з галіны;
I лісты, лісты наўкол
Апускаюцца на дол.

Высцілае лістапад
Сцежку ў наш дзіцячы сад.
Спрытна ходзяць ножкі
Сонечнай дарожкай.

Кожнай раніцай з ахвотай
Мы прыходзім на работу.
Ляльку трэба расчасаць
I кружочкі напісаць,

Збудаваць пясчаны дом,
З’есці кашу з малаком
I кату пачысціць боты.
Ой, як шмат у нас работы!

Падобныя старонкі

творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-сонечная-сцежка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki