творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-калыханка
Гэта старая версія дакумента!
Сяргей Грахоўскі — Калыханка
Носіць зорны парасон
І нячутна ходзіць сон,
Ціха, голасам бабулі
Ён спявае: «Люлі-люлі,
Люлі-люлі, люлі-люлі,
Дзеткі ўсе даўно заснулі.
Зоркі спяць у вышыні,
Дык і ты хутчэй засні.
Залаты маладзічок
Лёг у небе на бачок,
На канапе дрэмле мішка,
Пад сталом заснула мышка.
– Люлі-люлі, а-а-а, –
Шэпча росная трава.
– Баю-бай, – спявае слон
І вядзе ў дзівосны сон –
На пуховыя падушкі
І ў краіну райскай птушкі.
Усё заснула ў цішыні,
Дык і ты хутчэй засні.
Люлі-люлі, баю-бай,
Спі, дзіцятка, засынай,
Дарма вочкі не сляпі,
Спі спакойна, спі, спі.
А-а-а… А-а-а…».
Падобныя старонкі
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-калыханка.1755964426.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin