Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-дабрата

Сяргей Грахоўскі — Дабрата

Нялёгка быць даверлівым і шчырым,
Нялёгка крыўды даўнія забыць;
Яны звісаюць, як цяжкія гіры,
І замінаюць верыць і любіць.

Нялёгка добрым быць, хоць нам не трэба
Ні лёгка запрацованага хлeба,
Ні танных поспехаў, ні скідак, ні удач,
Ні вырашаных іншымі задач,

Ні тых пахвал, што лёгка раздаюцца
Сябрамі за абедзенным сталом,
Ні плётак, што вужакамі віюцца
І патыхаюць зайздрасцю і злом.

Усё праходзіць, быццам дождж няроўны, –
І боль, і злосць, і дробная брыда,
А застаецца важны і галоўны
І самы светлы талент – дабрата.

Падобныя старонкі

творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-дабрата.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki