Станіслаў Шушкевіч — Як з такімі сябраваць

Рожкі ў козліка як шылцы.
Вострыя у коткі кіпці.
Хоць сабака не благі –
мае зубы-абцугі.
Трэба ведаць, трэба знаць,
як з такімі сябраваць.
Коткі, козлікі, сабакі,
як пакрыўдзіш, – забіякі!

Падобныя старонкі