За авечкай-маткай Бегае ягнятка, Матку ў бок штурхае, Малачка чакае. – Мэ-э… – авечкі хорам, Як табе не сорам!.. Пі само вадзіцу I скубі травіцу. 1957