Станіслаў Шушкевіч — Ходзіць коцік па страсе

Ходзіць коцік па страсе,
Мокрай лапкаю трасе.
І злуецца, варкатун,
На свой лёс, на макрату.

Дайце коціку спакой.
Быў ён сёння над ракой,
Усю ноч сядзеў дарма,
Над вадою задрамаў.

Сон прысніўся бедаку,
Упаў коцік у раку.
Гляньце, лапкаю трасе
Мокры коцік на страсе.

Падобныя старонкі