Пэўна, дзівіцца сарока, Бо крычыць на цэлы свет. Бабу снежную ляпілі, А тут выйшаў страшны дзед. Ён стаіць з вялізным кіем. Нос задраў – таўсты лядзяш. Снежны дзед, ты глянь ласкава I варон, сарок не страш!.. 1957