Станіслаў Шушкевіч — Пайшоў коўзацца каток

Пайшоў коўзацца каток
На рачулку, на лядок.
Як імчаўся, на хаду
Праваліўся у ваду.

Замачыў ён чаравічкі,
І касцюм, і рукавічкі.
Нетрывалы быў лядок,
Непаслушны быў каток.

А яму ж казала маці,
Каб лавіў мышэй у хаце,
Каб маленькіх калыхаў
І на печы цёплай спаў.

Падобныя старонкі