Станіслаў Шушкевіч — Кузня

Звон ад кузні на ўсю даль –
тут каваль гартуе сталь.
Вылятаюць з горна іскры,
мех кавальскі дыша быстра.

Ці-ку, ці-ку! Ці-ку-так! –
малаточак б’е у такт.
Каля майстра неадлучна
завіхаецца падручны.

Дзінь-бух-ах! Дзінь-бух-ах! –
ходзіць молат у руках.
Малаточак па кавадле
звоніць дружна і заядла.

Падобныя старонкі