Мы былі на глінішчы, Бралі гліну ў прыгаршчы. Шмат на ганак нанасілі, Там мяшалі і мясілі. Наляпілі гладышоў, Місак, сподкаў, спарышоў. Хіба ж мы не ганчары, Ды не працавітыя? Усе ж лаўкі на двары Посудам укрытыя.