творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-японскія-танкі
Рыгор Крушына — Японскія танкі
Японка Цень-сум
Тонка-танюсенька мне
Ніць песні прадзе.
Як я вочы замружу –
На хрэсьбінах бабчын спеў.
*
Мой дзіўны настрой.
Гейша грае на арфе.
I – радасць пяе.
Мне здаецца, у струнах
Пошчакам пушча гудзе.
Падобныя старонкі
творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-японскія-танкі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin