Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-туюгі

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Крушына — Туюгі

Мне не з гарматы ўпустую паліць,
А сэрцы людзкія словам паліць.
Я адчуваю жыццё, разумею:
Каб кветкі не ссохлі – трэба паліць.


*


Ты гострае сваё лязо аб камень не зубры,
Таксама верш няскладны, нецікавы не зубры.
Бяры напамяць творы беларускіх песняроў,
Што маюць моц, як нашы белавежскія зубры.

Падобныя старонкі

творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-туюгі.1755964425.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki