Рыгор Крушына — Трыялет

Цвілі ў гародчыку півоні,
Раслі там радасці штодня.
I захаплялася радня:
Цвілі ў гародчыку півоні.

Цяпер далёкі ты, старонні,
I толькі згадак мітусня:
Цвілі ў гародчыку півоні,
Раслі там радасці штодня.

Падобныя старонкі