Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-санет

Рыгор Крушына — Санет

Залатая паэзіі арка…
Я хацеў-бы прайсці праз яе,
Каб пачуць як хвалюе Пэтрарка
I як наша сучаснасць пяе.

Родны вобраз выростае шпарка
Сам сабою, шукае мяне,
I я ведаю, – не абміне
На ўрачыстасці поўная чарка.

Да мяне цёплы вечар плыве,
Спеюць думкі ў маёй галаве.
Я пачуцці ў санет набіраю.

Праз паэзіі арку – хада.
Б’е крыніцы святая вада
Незабытнага нашага краю.

Падобныя старонкі

творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-санет.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki