творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-пастараль
Гэта старая версія дакумента!
Рыгор Крушына — Пастараль
Згадка лашчыць далёкія дні.
Ціха ў лесе звіняць камары.
А на полі – сляпні, авадні…
У спякоце гараць папары.
Я на ўзлессі сядаю на пень,
Там мурашкі таўкуцца ў карчы.
Песня, хваляй гарачай успень
Захапленне маё, і крычы.
Мой запал не пагас, не патух –
Як паходню, вышэй падыму.
Чую – дзесьці спявае пастух,
Падпявае пастушка яму.
Згадка лашчыць далёкія дні.
Паліць сонца і джгаліць сляпень.
Але мілы прытулак радні,
Але родная ўсюды цвіцень.
Пугі ляск і рыканне кароў,
I ў паветры сухім – сырадой…
Зноў каханнем бунтуецца кроў,
Мае песні плывуць чарадой.
Падобныя старонкі
- пастараль
- рыгор-крушына
творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-пастараль.1755963867.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin