Паэзію сэрца і ведаў Аздобім, як Сёмуху маем, Каб кожны праймаўся і ведаў, Якія магчымасці маем. Мы з формай – загін на загіне – Выходзім на светлы гасцінец. I тое, што ў друк – не загіне, Нашчадкам, як добры гасцінец.