Рыгор Крушына — Актава

Я прыйшоў аздобіць словам яву,
У якой – халодны лістапад.
Узнімаюць песенную справу
Вольны дух, надхненне, творчы лад.

Сіла слова набывае славу
I выходзіць святам на парад.
Гэта не капрыз і не забава…
Радасны сюрпрыз – гучыць актава.

Падобныя старонкі