творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-слуцкім-паўстанцам
Рыгор Барадулін — Слуцкім паўстанцам
Пакутнікаў хапала нацыі,
Змаганцаў не было каб густа.
Паўстанцы слуцкія! Выгнанцамі
Акрыла вас жалобы хуста.
Як і ў часіны Каліноўскага,
Паўстала шляхта й аратаі.
Анёлы – Воі войска боскага
Хацелі быць у вас братамі.
Вы не чакалі раю скорага,
Да чужакоў не мелі веры.
Вам з двух бакоў хапала ворага.
Вам адчынялі ў пекла дзверы.
Паўстанцы!
Вы ўвайшлі ў гісторыю,
Трываціме ў ёй ныне й прысна.
Свая зямля была апораю.
У сведках Семежава й Вызна.
Палеглі вы,
Ды жыць працягвае
Гнеў, незатушзны гадамі.
Дасюль ваш спеў гучыць прысягаю:
– Мы выйдзем шчыльнымі радамі…
Падобныя старонкі
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-слуцкім-паўстанцам.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin