Рыгор Барадулін — Робяць гораду нутро

Робяць гораду нутро –
Робяць
МІНСКАЕ МЕТРО.

Хуткія,
Як скразнякі,
Паімчацца цягнікі!

Кіламетры гулкіх сцен
Мае
МЕТРАПАЛІТЭН.

Янка, Генка i Змітро,
Мы хаваемся ў метро.

У метро ўсіх літар пяць.
Пачынаем мы шукаць.

Раз,
Два,
Тры,
Разбяры,
Мы наверсе
Ці ўнутры?

Пад зямлёй бяжыць пячора
Уцякае ў заўтра ўчора.

Падобныя старонкі