творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-певень
Рыгор Барадулін — Певень
Без пеўня
Дзень настаць не можа.
Я сонца клічу ў падарожжа.
Цераз раку,
Як сябруку,
Шлю дню сваё кукараку.
Я мог бы ў небе быць арлом,
Ды ноч трымаю пад крылом.
Падобныя старонкі
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-певень.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin