творы:вацлаў-ластоўскі:вацлаў-ластоўскі-пад-старасць-адгукнецца
Вацлаў Ластоўскі — Пад старасць адгукнецца
Пачула маці, што Антук яе плача, – хлопчык быў ужо сямігодка, крумяненькі, – выскачыла ў панадворак і пытае:
– Чаго ты, сынок?
– Певень на нагу наступіў!
– То што ж за бяда: певень не конь, нагі табе не скалечыў.
– Ага, не скалечыў, а як пад старасць, то й гэта адгукнецца.
1923
Падобныя старонкі
творы/вацлаў-ластоўскі/вацлаў-ластоўскі-пад-старасць-адгукнецца.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin