Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-неруш

Рыгор Барадулін — Неруш

Неруш ранішні –

роднае слова,

Мне шукаць цябе,

покуль гляджу,

Пад зялёным крылом верасовак,
Пад крысом

і спякоты й дажджу.

Слова,

што як нарог для ратая,

Як для ластаўкі –

стромы вільчак,


Ад якога на небе світае,
Ад якога яснее ў вачах…
А пашчасціць – натрапіцца неруш, –
Зазвіняць недзе промні наўзбоч.
Неруш свой

панясу я аберуч,

Як слязіну з матуліных воч.

Ад абразы,

ад позірку злога,

Шлях заблытаўшы для наслання,
Неруш ранішні –

матчына слова,

Мне, як бору,

цябе засланяць!

Падобныя старонкі

творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-неруш.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki