Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-зямля-бацькоў

Рыгор Барадулін — Зямля бацькоў

Слязіна ўдзякі,
Позірк мглі,
Радзіце, каласы і травы.
Быць чалавекам на зямлі
Зямля бацькоў
Дала мне права.

З рэк піў,
Еў хлеб без асцюкоў,
Не даланіў меч,
Лашчыў рала.
Бацькоў
Дала зямля бацькоў.
Бацькоў
Зямля бацькоў забрала.

Яе, суровую, адну
Люблю я не па абавязку.
Прымаю, як і ў даўніну,
I гнеў нябёс,
I казкі ласку.

За дым кастра –
Паклон быллю,
Раллі –
За цёплы след каравы.

Зямлю бацькоў
Я так люблю,
Што ненавідзець
Маю права!

Падобныя старонкі

творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-зямля-бацькоў.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki