Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-журба-вясла

Рыгор Барадулін — Журба вясла

Песня маці чыёй балючэйшая,
Ці тваёй, ці маёй, пакутніцы?
Адкажы мне,
Галіна Бальчэўская.
Смутак мой ад мяне не адкупіцца.

Чыя каса
Бядой
Была?
Чыя краса
З вадой
Сплыла?

Ты — галінка абныла-крохкая
Дрэва наскага,
Дрэва песеннага.
Са жніва талака йшла —
З палёгкаю,
З ласкаю
Маладзік павесіла.

Табе знаёма
Журба
Вясла,
Дзе пакрыёма
Вярба
Расла.

Гора чула ты, ліха бачыла.
Каб зласліўцы твае адбрахаліся,
Сум спагодзіла песні матчынай
Галая на святло прагалінка.

Падобныя старонкі

творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-журба-вясла.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki