Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-душа-баліць

Рыгор Барадулін — Душа баліць...

Душа баліць
Зусім не так, як сэрца,
Той боль не ўтаймаваць нічым,
Няхай маўчым,
Няхай крычым –
Душу праверыць боль-зняверца.

Той светлы боль
Нічым не ашукаць:
Ні шэптам, ані гаманою,
Той боль
Не тушыцца маною,
Бо ўмее полымем шугаць.

А ў полымі бязлітасным згарыць
На прысак марната любая.
Душы, што боль упадабае,
Захочацца загаварыць
Як на духу
З другой пакутацерпцай,
Зноў боль адчуць,
Нібы спярша…

Пакуль баліць душа,
З надзеяй
Можа біцца сэрца.

Падобныя старонкі

творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-душа-баліць.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki