творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-даўганосы-сон
Рыгор Барадулін — Даўганосы сон
Быў сёння асаблівы дзень
I ўсе былі заняты.
Падлогу чыста мёў
Галень,
I смецце бегла
З хаты.
Воз вёз,
Нос нёс,
Газ гас,
Трос трос, –
Воз вёз
Прэч пень,
Нос нёс
Свой цень,
Газ гас
Ад слёз,
Трос трос
Сон рос.
Сон пудкіх рос
На голлі рос.
Твой сон даўганосы
Пільнуюць каты.
Заснулі росы,
Засні і ты.
Падобныя старонкі
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-даўганосы-сон.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin