Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-акраподумка

Рыгор Барадулін — Акраподумка

Ідзе дарога подумкай крыла.
Гары з гарою хочацца сысціся.
Ачішыць пораст не хапае тла.
Рашуча плечы развінулі высі.
Цераз вякі ліняюць скразнякі.
Яснеюць вочы маладзюткай памяці.
Радзее пыл сузор’яў трапяткі.
Электравасількам днець цёпла ў замяці.
Шукае промень цень свой на вадзе.
Чакае досвітак назвацца раннем.
Абсяг трывогу за сабой вядзе.
Няспыннасць не цікавіцца зніканнем.
Калі сустрэнеш міг, спытай тады,
Адкуль святло прыйшло назаўсягды?..

22.03.2013

Падобныя старонкі

творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-акраподумка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki